BE RU EN

Расейскі самалёт далёкай радыёлакацыі прыбыў у Беларусь

  • 15.03.2014, 17:41

Самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50 перадыслакаваны ў Беларусь.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце Міністэрства абароны.

«Для ўзмацнення задзейнічанага ў праверцы кампанента адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА ажыццёўлена перадыслакацыя на аэрадром Баранавічы расейскага самалёта далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50, - адзначаецца ў паведамленні. -Тэхнічныя характарыстыкі авіяцыйнага комплексу радыёлакацыйнага дазору і навядзення А-50 дазваляюць значна пашырыць магчымасці ў радыёлакацыйнай выведцы, навядзенні знішчальнай авіяцыі Беларусі і Расеі, а таксама кіраванні дзяжурнымі сіламі ў СПА».

Нагадаем, зараз працягваецца другі этап праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі і адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расеі. 15 сакавіка сілы і сродкі ВПС і войскаў СПА, задзейнічаныя ў праверцы, ва ўстаноўленыя тэрміны заступілі на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне.

Фота: wikipedia

Апошнія навіны