BE RU EN

Заходнія банкі спынілі крэдытаванне расейскіх кампаній

  • 15.03.2014, 17:03

Інвестары замарожваюць крэдытныя лініі для расейскіх кампаній.

Паводле стану на пачатак сакавіка ў абарачэнні знаходзіліся блізу 20 новых крэдытаў. Перамовы аб новых крэдытах аб'ёмам $5,5 млрд, у тым ліку трохгадовая пазыка для кампаніі Вымпелком на $2 млрд, былі ў прасунутай стадыі. Аднак цяпер крэдыторы цягнуць час, адзначаюць расейскія эксперты, піша «Лiга.нет».

Ўзгоднены тэрмін выдачы ва ўсякім разе аднаго буйнога крэдыту быў сарваны на мінулым тыдні. Пры гэтым толькі двое з дзесяці банкаў, запрошаных да ўдзелу, адгукнуліся своечасова, распавядаюць банкіры.

На гэты момант адразу некалькі кампаній РФ знаходзяцца ў працэсе афармлення пазыкі на суму больш за $1 млрд. Сярод іх - нафтахімічны гігант Сібур, Наваліпецкі металургічны камбінат і вытворца жалезнай руды Металаінвест. Кампанія Уралкалій шукае рэфінансаванне ў аб'ёме $500 млн.

«Банкі кажуць, што яны па-ранейшаму адкрытыя, але яны нічога не робяць. Расейскія ўгоды замарожаныя», - сказаў высокапастаўлены банкір. На думку яго калег, крэдыторы чакаюць развіцця сітуацыі ў Крыме і хочуць зразумець маштаб санкцый ЗША і Еўрапейскага звязу, звязаных з ёй.

Калі крэдытаванне адновіцца, кошт пазык можа вырасці. Гэта яшчэ адна з рызык для Расеі на фоне санкцый за ўварванне ў Крым.

Апошнія навіны