BE RU EN

Беларускія аўтазакі "ўпрыгожваюць" расейскімі сцягамі

  • 15.03.2014, 16:19

Кабіны аўтазакаў, у якіх звычайна вязуць затрыманых на акцыях дэманстрантаў, упрыгожаныя вымпеламі са сцягам Расеі.

Пра гэта піша адзін з чытачоў сайта charter97.org. У пацвярджэнне сваіх слоў ён даслаў у рэдакцыю фатаграфіі аўтазакаў, зробленыя ля суду Першамайскага раёна ў Менску 14 сакавіка.

Фота чытача сайта charter97.org

Раней чытачы сайта паведамлялі пра шматлікія выпадкі распаўсюджвання расейскай сімволікі ў Беларусі. У прыватнасці, сцяжкі суседняй дзяржавы раздаваліся кіроўцам у Менску і іншых гарадах краіны.

Фота чытача сайта charter97.org

Апошнія навіны