BE RU EN

Банкі Крыму спынілі выдачу наяўных

  • 15.03.2014, 15:18

Людзі стаяць у чэргах ля банкаў і спадзяюцца атрымаць грошы, але ім адмаўляюць.

На пачатку сакавіка, калі расейскія войскі акупавалі Крым, сепаратысты ў горадзе забаранілі вяртаць дэпазіты - спачатку ў валюце, а затым і ў грыўнях. Праз некалькі дзён увялі абмежаванні на зняцце грошай з рахункаў. У аддзяленнях банкаў можна было зняць не больш за 800 грыўняў у дзень, у банкаматах - не больш за 300. Цяпер фінустановы цалкам заблакавалі выдачу наяўных, паведамляе 5 канал.

У прыватнасці, у Севастопалі перасталі выдаваць грошы з бягучых банкаўскіх рахункаў.

«Я разумею абмежаванні на дэпазіты, разумею абмежаванні на валюту. Так, сітуацыя складаная. Але цяпер мы ж зусім грошы здымаць не можам з нашых уласных рахункаў», - кажа жыхар горада Аляксандр Дарашэнка.

Нагадаем, пачынаючы з канца лютага расейскія войскі занялі практычна ўсю тэрыторыю Крыму. 6 сакавіка парламент аўтаноміі пастанавіў аб яе ўваходжанні ў склад РФ. 78 з 100 дэпутатаў прагаласавалі за акупацыю Крыма і правядзенне «рэферэндуму» паводле гэтага пытання 16 сакавіка. Пазней парламент прыняў «дэкларацыю аб незалежнасці» паўвыспы.

Сёння Вярхоўная Рада Украіны распусціла парламент Крыму.

Апошнія навіны