BE RU EN

На Польшчу абрынуўся ўраганны вецер

  • 15.03.2014, 14:58

Парывы ветру дасягнулі 85 км/г, а на марскім узбярэжжы - 100 км/г, пашкоджаны лініі электраперадач.

Вецер будзе ўзмацняцца і горшае яшчэ наперадзе, паведамляе сайт twojapogoda.pl (пераклад - charter97.org).

C поўначы на поўдзень краіны рухаюцца дажджавыя аблокі, а з імі і парывісты вецер.

Велізарная сіла шторму назіраецца на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Парывы ветру там перавышаюць 100 км/г.

Моцныя вятры таксама ў Ніжняй Сілезіі і Велькапольску. У Легніцы парывы ветру дасягаюць ужо 83 км/г.

Сіноптыкі раяць не наведваць горы, там парывы ветру нават перавышаюць 100 км/г.

У першую чаргу шторм наносіць шкоду энэргетычнай сістэме. Без электрычнасці застаюцца тысячы дамоў.

Апошнія навіны