BE RU EN

У Данецку мітынгуюць «турысты» са сцягамі РФ

  • 15.03.2014, 14:07

У Данецку на плошчы Леніна праходзіць прарасейскі мітынг у падтрымку рэферэндуму ў Крыме.

Як паведамляюць Новости Донбасса, паводле стану на 12:30 мітынг на плошчы Леніна пачаўся, на плошчы сабралася амаль 1,5 тысячы чалавек, яны скандуюць «Расея!».

«Усе законы, не падпісаныя, жывым яшчэ прэзідэнтам (Януковічам), з'яўляюцца незаконнымі і нелегітымнымі», - гаворыцца ў праекце рэзалюцыі мітынгу ў Данецку.

Разам з тым на вуліцах горада заўважаныя аўтобусы і маршрутныя таксоўкі з «турыстамі». Людзі высаджваюцца з аўтобусаў, ім раздаюць расейскія сцягі. Людзі пачынаюць фатаграфавацца і паводзяць сябе так, што здаецца яны ўпершыню ў Данецку.

Фота: pravda.com.ua
Фота: pravda.com.ua
Фота: pravda.com.ua
Фота: pravda.com.ua

Апошнія навіны