BE RU EN

Баявыя самалёты прызямліліся ў Лунінцы - недалёка ад мяжы з Украінай

  • 15.03.2014, 11:01

На аэрадроме ў беларускім Лунінцы прызямліліся гелікоптэры МІ-8 і знішчальнікі МіГ-29.

З 15 сакавіка яны заступаюць на баявое дзяжурства.

Пра гэта Медыя-Палессю паведаміла крыніца, якая пажадала застацца невядомай.

МіГі - беларускія, базуюцца на авіябазах у Баранавічах і Пружанах. Знішчальнікі ўкамплектаваныя ракетамі далёкага і блізкага дзеяння. Інфармацыя аб колькасці авіятэхнікі і ўзбраення не выдаецца.

Таксама прыбыла вялікая група вайскоўцаў: лётчыкі, інжынерны склад, група кіраўніцтва палётамі.

Які перыяд часу ў Лунінцы затрымаюцца баявыя самалёты, пакуль невядома. Але тое, што гэта не вучэнні, - можна сказаць дакладна.

Раней паведамлялася, што расейскія знішчальнікі і вайскова-транспартныя самалёты перадыслакаваліся на аэрадром «Бабруйск» у Беларусі.

Апошнія навіны