BE RU EN

Паміж Малдовай і ЕЗ усталёўваецца бязвізавы рэжым

  • 15.03.2014, 10:33

Рада Еўрапейскага звязу дала зялёнае святло скасаванню віз для кароткатэрміновых паездак грамадзян Малдовы на тэрыторыю Шэнгенскай прасторы.

Чакаецца, што гэта пастанова ўвойдзе ў дзеянне ў траўні.

«Бязвізавы рэжым распаўсюджваецца толькі на біяметрычныя пашпарты і на паездкі тэрмінам да 90 дзён па тэрыторыі Шэнгенскай прасторы», - удакладняе прэс-служба Рады ЕЗ.

Еўрапарламент зацвердзіў паслабленне візавага рэжыму з Кішынёвам 27 лютага. Тым не менш, новы парадак не дасць грамадзянам Малдовы магчымасці працаваць без віз на тэрыторыі Еўразвязу.

29 лістапада 2013 малдаўскія ўлады парафіравалі пагадненне аб асацыяцыі і аб зоне паглыбленага і ўсёабдымнага свабоднага гандлю з ЕЗ.

Апошнія навіны