BE RU EN

Расейскія вайскоўцы: Пасля «рэферэндуму» пойдзем на штурм

  • 15.03.2014, 10:08

Расейскія вайскоўцы раскрылі таямніцу аб тым, што па-сапраўднаму пачнуць дзейнічаць 17 сакавіка.

Пра гэта яны заявілі ў інтэрв'ю тэлеканалу ТСН.

Разгаварыць акупантаў практычна немагчыма, прыходзіцца маскіравацца пад мясцовых. Акрамя таго, яны аглядаюць усіх, хто набліжаецца да брамы захопленай імі часткі марской пяхоты.

У той жа час, расейцы абяцаюць са сваім прышэсцем райскае жыццё ўсім Крымчанам.

Узброеныя «зялёныя чалавечкі» пацвярджаюць, што яны рускія і ўпэўненыя, што ва Украіне знаходзяцца законна. Большасць з іх кантрактнікі з аформленай камандзіроўкай. Таксама яны кажуць, што прыехалі ва Украіну цалкам свядома.

Акрамя таго, расейцы раскрываюць вайсковую таямніцу і кажуць, што дзейнічаць па-сапраўднаму пачнуць 17 сакавіка.

Менавіта тады, пасля незаконнага «рэферэндуму», заблакаваныя ўкраінскія воінскія часткі будуць разглядацца, як незаконныя бандыцкія фарміраванні і, адпаведна, расейцы пойдуць на штурм.

Мірнае насельніцтва абяцаюць не чапаць: «Мірных жыхароў страляць не будзем. Мірных пастараемся хаваць у дамах або падвалах».

Расейскія захопнікі таксама распавядаюць, што аперацыю ўзяцця Крыму плануюць завяршыць цягам месяца.

Таксама яны папярэджваюць, што ў гэты час на ўсходняй мяжы Украіны таксама нешта будзе адбывацца, паколькі там таксама іх войскі.

Фота: Reuters

Апошнія навіны