BE RU EN

Украіна падпіша Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ 21 сакавіка

  • 15.03.2014, 0:59

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк.

Палітычная частка Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам будзе падпісаная 21 сакавіка 2014 г., заявіў прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк у відэазаяве, паказанай у эфіры Шустэр Live ў пятніцу вечарам.

«У мяне была размова з прэзідэнтам Рады ЕЗ Херманам ван Рампеем, дзе было дамоўлена, што 21 сакавіка на саміце адбудзецца падпісанне палітычнай часткі Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам», - сказаў ён.

Палітык дадаў, што эканамічная частка пагаднення будзе таксама падпісаная, але пазней, і для гэтага будуць праведзены дадатковыя кансультацыі.

Апошнія навіны