BE RU EN

Праз Мясніковіча аршанцаў не пускалі ў басейн ільнокамбіната

  • 14.03.2014, 21:30

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч наведаў Оршу.

Паездка была прысвечаная пытанням мадэрнізацыі ільногаліны і наогул пытанням лёгкай прамысловасці. Міхаіл Мясніковіч пабываў на Арэхаўскім ільнозаводзе і на Аршанскім ільнокамбінаце, дзе правёў адмысловую нараду.

Звычайна візіты высокапастаўленых чыноўнікаў ствараюць нязручнасці для жыхароў. Так адбылося і гэтым разам, паведамляе мясцовы партал orsha.eu. Сёння наведвальнікаў не пускалі ў басейн ільнокамбінату да таго часу, пакуль на прадпрыемстве знаходзіўся прэм’ер-міністр.

Апошнія навіны