BE RU EN

У Сімферопалі выкралі начальніка вайсковага шпіталя

  • 14.03.2014, 20:40

У пятніцу а 17.30 быў выкрадзены начальнік медыцынскага шпіталя МВС Украіны ў Сімферопалі.

Пра гэта "Украінскай праўдзе" паведаміў кіраўнік медыя-цэнтра Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў.

"Сёння а 17:30 у Сімферопалі група ўзброеных людзей у цывільным учыніла разбойны напад на вайсковы шпіталь", - паведаміў ён.

"Падчас нападу невядомыя надзелі кайданкі і вывелі за тэрыторыю медыцынскай установы начальніка медыцынскага шпіталя палкоўніка Яўгена Півавара", - сказаў Селязнёў.

"У выніку функцыянаванне вайсковага шпіталя ўскладнілася. Паводле інфармацыі камандавання ВМС мясцовыя ўлады ў гэтай сітуацыі не робяць належных захадаў", - дадаў ён.

Фота: Reuters

Апошнія навіны