BE RU EN

У Атаве напалі на расейскага дыпламата

  • 14.03.2014, 19:51

Паліцыя Атавы арыштавала падазраванага ў нападзе на чалавека недалёка ад пасольства РФ ля дома, дзе пражываюць супрацоўнікі расейскай дыпмісіі.

Аб гэтым паведамляе ў пятніцу канадскі тэлеканал Сі-Бі-Эс.

Прадстаўнік паліцыі паведаміў тэлеканалу, што пацярпелага даставілі ў шпіталь, пагрозы ягонаму жыццю, мяркуючы з ўсяго, няма.

Са свайго боку, канадскае агенцтва QMI паведамляе, што ахвярай нападу стаў расейскі дыпламат.

Апошнія навіны