BE RU EN

Чысты прыбытак беларускіх прадпрыемстваў знізіўся на 32%

  • 14.03.2014, 18:23

Чысты прыбытак беларускіх прадпрыемстваў у студзені 2014 знізіўся на 31,6% у параўнанні са студзенем 2013 года.

Ён склаў 2,5 трлн рублёў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, піша АФН.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг вырасла на 2,7% і склала 100,6 трлн рублёў, сабекошт павялічыўся на 5,8% да 82,2 трлн рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі ўпаў на 8,9% да 5,9 трлн рублёў. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг знізілася да 7,2% з 8,3% у студзені 2013 года, рэнтабельнасць продажаў зменшылася да 5,8% з 6,6%.

Колькасць стратных прадпрыемстваў вырасла ў 1,4 разы да 1594, сума іх чыстай страты павялічылася ў 1,5 разы і дасягнула 2,1 трлн рублёў.

Апошнія навіны