BE RU EN

Жыхары Крыма сталі «жывым ланцугом» за адзінства Украіны

  • 14.03.2014, 17:36

Людзі пратэставалі супраць незаконнага «рэфэрэндуму».

Акцыю арганізаваў Меджліс крымскататарскага народа. Людзі выйшлі на галоўныя аўтадарогі паўвострава і ствараюць жывы ланцуг у знак пратэсту супраць планаў сепаратыстаў, перадае «Радио Свобода».

Людзі выкрыкваюць «Рэферэндум не пройдзе», «Крым - Украіна». Яны трымаюць у руках плакаты «Не вайне», «Крым - за мір», «Не рэферэндуму», заклікі да салдацкіх маці з Расеі забраць сваіх дзяцей з Крыма.

Таксама людзі трымаюць ўкраінскія сцягі і іншую дзяржаўную сімволіку, заклікаючы «Не дайце нашым дзецям убачыць вайну».

У акцыі ўдзельнічалі не толькі крымскія татары, але і актывісты ўкраінскіх арганізацый, звычайныя неабыякавыя крымчане.

Апошнія навіны