BE RU EN

Зміцер Дашкевіч: Мяне пазбавілі 12-ці сутак не толькі свабоды, але і здароўя

  • 14.03.2014, 17:20

Сустаршыня «Маладога Фронту» выйшаў на волю з турмы на Акрэсціна.

Пра гэта Зміцер Дашкевіч паведаміў сайту charter97.org.

«Мяне напружвае, што ў камерах на Акрэсціна ўсе паляць, а вокны не адчыняюцца. Калі на «Валадарцы» вокны ніколі не зачыняліся, то тут людзі сядзяць, як у акварыуме. Вентыляцыі ніякай няма, і калі пяць чалавек паляць, то нават лямпачкі не відаць», - сказаў ён.

Актывіст адзначыў, што пісаў скаргі, але ўсё безвынікова.

«Тым не менш я працягну іх пісаць і патрабаваць кампенсацыі. Праблему трэба вырашаць. Бо атрымліваецца, што іх самаабвешчаны суд пазбаўляе мяне сваёй пастановай некалькіх сутак не толькі свабоды, але і здароўя. Я не павінен там сядзець і задыхацца», - заявіў Зміцер Дашкевіч.

Нагадаем, 3 сакавіка былога палітвязня Змітра Дашкевіча, а таксама актывістаў Сяргея Фінкевіча і Яўгена Ціханава прысудзілі да 12 і 10 сутак арышту за акцыю салідарнасці з Украінай каля амбасады РФ у Менску.

Апошнія навіны