BE RU EN

Украінскія памежнікі затрымалі ўзброенага расейскага салдата

  • 14.03.2014, 13:30

Затрыманым аказаўся ўраджэнец Чачні. Ён быў узброены аўтаматам.

Сёння раніцай памежны нарад, які ажыццяўляў патруляванне паблізу населенага пункта Чангар, затрымаў расейскага вайскоўца.

Паводле паведамлення, ім аказаўся ўраджэнец Чачэна-Інгушскай СССР 1985 года нараджэння, вайсковец в/ч 27777 УС Расеі Сусараў Рамзан. У багажніку аўтамабіля, на якім перасоўваўся вайсковец, быў знойдзены аўтамат АК і 180 патронаў да яго, пісталет Макарава, а таксама ваенная форма і бронекамізэлька, гаворыцца ў паведамленні.

Памежнікі таксама адзначаюць, што цяпер удакладняюцца ўсе абставіны інцыдэнту. Пасля правядзення фільтрацыйных мерапрыемстваў у дачыненні да расейскага вайскоўца, ён будзе перададзены іншым праваахоўным органам.

Раней аб затрыманні Рамзана Сусарава паведамляла група "Інфармацыйны супраціў". Такім чынам, дадзеная інфармацыя афіцыйна пацвердзілася.

Фота: dpsu.gov.ua
Фота: dpsu.gov.ua
Фота: dpsu.gov.ua

Апошнія навіны