BE RU EN

Фотафакт: добраахвотнікі прыходзяць запісвацца ў Нацгвардыю з рэчамі

  • 14.03.2014, 11:31

На Майдане Незалежнасці праходзіць збор добраахвотнікаў у Нацыянальную гвардыю Украіны.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісаў карыстальнік Андрэй Хлебарэз.

Аўтар адзначае, што ў Нацыянальную гвардыю ад Самаабароны Майдана накіраваліся 500 добраахвотнікаў, піша censor.net.ua.

Фота: Андрэй Хлебарэз

«На Майдане збіраюцца добраахвотнікі. З торбамі…», - падпісаў фота аўтар.

Нагадаем, учора Вярхоўная Рада падтрымала ў цэлым законапраект №4393 аўтарства Турчынава аб стварэнні Нацыянальнай гвардым. За адпаведнае рашэнне прагаласавала 262 народных дэпутата.

Акрамя таго, па словах сакратара СНБА Андрэя Парубія ў створаную 13 сакавіка Вярхоўнай Радай Нацгвардыю гатовыя ўвайсці каля 40 тысяч чалавек.

Фота: Андрэй Хлебарэз

Апошнія навіны