BE RU EN

Кабзона хочуць пазбавіць звання ганаровага грамадзяніна Днепрапятроўска

  • 14.03.2014, 11:01

На думку жыхароў горада, спявак не любіць Украіну.

У Днепрапятроўску журналіст і грамадскі дзеяч Андрэй Багатыроў прапанаваў грамадскасці звярнуцца ў мясцовы гарсавет з патрабаваннем пазбавіць народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона звання «Ганаровы грамадзянін Днепрапятроўска».

Багатыроў напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што Кабзон пагарджае ўкраінскую дзяржаву, паведамляе segodnya.ua.

«На поўным сур'ёзе прапаную дэпутатам Днепрапятроўскага гарсавета рашэннем сесіі пазбавіць Кабзона Іосіфа Давыдавіча звання «Ганаровы грамадзянін Днепрапятроўска». За яго непавагу і пагарду да ўкраінскай дзяржавы і народу Украіны. Я гатовы ініцыяваць гэты працэс», - адзначыў Багатыроў.

Раней Кабзон асудзіў Еўрамайдан і звярнуўся да экс-прэзідэнта Украіны Януковіча з просьбай навесці ў краіне парадак.

Фота: AFP

Апошнія навіны