BE RU EN

Крымскія татары створаць «жывы ланцуг» за адзінства Украіны

  • 14.03.2014, 10:30

Меджліс крымскататарскага народа сёння арганізуе акцыю супраць «рэфэрэндуму» аб далучэнні Крыма да Расеі.

Тысячы людзей сёння днём выйдуць уздоўж галоўных дарог паўвострава і створаць «жывы ланцуг» у знак пратэсту супраць планаў сепаратыстаў, інфармуе «Радыё Свабода».

У акцыі плануюць удзельнічаць не толькі крымскія татары, але і актывісты ўкраінскіх арганізацый, шараговыя неабыякавыя крымчане.

Ад ідэі арганізацыі шматтысячнага мітынгу ў Сімферопалі кіраўнікі Меджліса адмовіліся. Яны асцерагаюцца правакацый і кровапраліцця, якія могуць быць выкарыстаныя акупантамі для ўзмацнення тэрору супраць апанентаў далучэння Крыма да Расеі.

Між тым, толькі па афіцыйных дадзеных каля тысячы людзей ужо пакінулі тэрыторыю Крыма з-за асцярогі рэпрэсій. На самой справе, такіх людзей можа быць значна больш - крымскія татары эвакуююць жанчын і дзяцей у заходнія рэгіёны Украіны на запрашэнне грамадзян і ўлады.

Апошнія навіны