BE RU EN

Затрыманыя чацвёра арганізатараў бойні ў Данецку

  • 14.03.2014, 9:54

Сёння ўначы затрыманыя чацвёра арганізатараў масавай бойкі пасля мітынгаў у Данецку, якая прывяла да ахвяраў.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў.

"Уначы выяўленыя і затрыманыя першыя чацвёра з арганізатараў і завадатараў масавай бойкі пасля мітынгаў у Данецку, якая прывяла да ахвяраў. Ідуць следчыя дзеянні. Зыходзячы з першых матэрыялаў начнога расследавання, гэтыя затрыманні - толькі пачатак. Ліберальная рыторыка ўздзеяння на бандытаў з нажамі намі прымяняцца не будзе - жорсткае персанальнае рэагаванне", - паведаміў ён.

Нагадаем, учора сотні ўзброеных прарасейскіх баевікоў напалі на мітынг за адзінства Украіны. Па неафіцыйнай інфармацыі, з прычыны нападу загінулі тры чалавекі.

Апошнія навіны