BE RU EN

Макей ляціць у Іран

  • 13.03.2014, 12:12

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 16-17 сакавіка наведае з афіцыйным візітам Іран.

Пра гэта паведаміў 13 сакавіка на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар МЗС Зміцер Мірончык, піша БелаПАН.

У ходзе візіту адбудзецца сустрэча кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з прэзідэнтам Ірана Хасанам Раўхані, кіраўнікамі парламента, міністэрства замежных спраў, а таксама кіраўнікамі іранскага ўрада.

Бакі абмяркуюць стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама «канструктыўнага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне», паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС.

Апошнія навіны