BE RU EN

У Польшчы затрымалі беларускіх шпіёнаў

  • 13.03.2014, 11:22

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала двух грамадзян Беларусі, якія падазраюцца ў шпіянажы на карысць Расеі.

Учорашняе пасяджэнне камісіі Сейма па пытаннях спецслужбаў было нетыповым. Парламентары сабраліся не ў будынку Сейма, а ў штабе Службы ваеннай выведкі і там атрымалі інфармацыю аб затрыманні «беларускіх шпіёнаў». Парламентары не хочуць пра гэта казаць, так як пасяджэнне было закрытым, паведамляе Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

- Механізм павінен быць такім, што Служба ваеннай выведкі ад сваіх крыніц у Беларусі ці Расеі даведалася аб гэтых асобах і перадала гэтую інфармацыю ў Польшчу, - тлумачыць былы афіцэр ваенных спецслужбаў.

У такім выпадку затрыманне павінна было б зрабіць Агенцтва ўнутранай бяспекі. Менавіта так было ў гэты раз. Прэс-сакратар агенцтва падпалкоўнік Мацей Карчынскі за падрабязнасцямі накіроўвае ў апеляцыйную пракуратуру ў Варшаве.

Вядома, што польскія спецслужбы затрымалі асоб, якія падазраюцца ў шпіянажы, больш за тыдзень таму. Падрабязнасці затрымання трымаюць у таямніцы.

Фота з архіва

Апошнія навіны