BE RU EN

З «Одноклассников» выдалілі суполку «Надакучыў нам гэты Лукашэнка»

  • 13.03.2014, 10:51

З сацыяльнай сеткі працягваюць выдаляць пратэстныя суполкі.

«Мы, адміністрацыя суполкі ў «Одноклассниках» «Надакучыў нам гэты Лукашэнка», просім вас асвяціць непрыемную навіну для нас і нашых удзельнікаў. Наша суполка, маючы 11500 чалавек пад адміністрацыяй Яна Эйдзінава, сёння была зноў выдаленая. Першы раз нас выдалілі год таму, і дзякуючы вашаму ўдзелу мы зноўку нарадзіліся! Мы адкрыліся зноў, але хочам, каб усе ведалі пра тое, што адбываецца з дэмакратычнымі суполкамі, як наша. Наша барацьба супраць рэжымаў Лукашэнкі, Януковіча і Пуціна стала больш актыўнай у апошні час. Камусьці вельмі не спадабалася, што мы існуем і дапамагаем людзям любой краіны зразумець сутнасць іерархіі Крамля! Вайна ідзе, і мы просім вас дапамагчы нам у гэтай вайне», - напісалі сайту charter97.org адміністратары суполкі.

Апошнія навіны