BE RU EN

Ярмошына скардзіцца на байкот «выбараў»

  • 13.03.2014, 8:20

Старшыня ЦВК расказала, што беларусы не хочуць ісці на «выбары».

Па словах Лідзіі Ярмошынай, грамадзяне на першым этапе цяперашняй выбарчай кампаніі «даволі пасіўныя». Пра гэта яна паведаміла падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

«Пакуль большая частка заяўнікаў, якія звяртаюцца ў Цэнтральную выбарчую камісію, спрабуе вырашыць асабістыя пытанні. То бок, у нас такое састарэлае стаўленне: калі вы не вырашыце нашы пытанні - мы на выбары не пойдзем. Тут я адразу ж магу сказаць: часы, калі кагосьці ўгаворвалі хадзіць на выбары, даўно ў мінулым», - сказала кіраўнік ЦВК. Яна звярнула ўвагу, што ўдзел у выбарах з'яўляецца асабістым, нязменным і неперадаваным правам кожнага грамадзяніна - ён можа ім скарыстацца альбо не скарыстацца, незалежна ад рашэння пытанняў, піша «Народная воля».

Лідзія Ярмошына канстатавала, што выбарчыя камісіі не маюць права ўмешвацца ў працу іншых дзяржаўных органаў, тым больш судоў.

«Часта нам матэрыялы якой-небудзь грамадзянскай судовай справы дасылаюць. На гэта ёсць спецыяльны парадак і заканадаўства, не звязанае з выбарчым. Таму мы і дапамагчы грамадзяніну зусім не можам», - заўважыла старшыня Цэнтрвыбаркама.

Апошнія навіны