BE RU EN

БРСМ прапануе «працу» за 25 тысяч рублёў за гадзіну

  • 12.03.2014, 10:25

Пралукашэнкаўскай арганізацыі тэрмінова патрэбныя агітатары.

Аб'явы аб прыёме на працу размяшчаюць у сацсетках прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Адно з іх пакінуў «Вконтакте» карыстальнік Андрэй Маслякоў са Слуцка.

«Запрашаю цябе ўступіць у шэрагі РГА БРСМ без уступных унёскаў. Пасля ўступлення мы прапануем працу ў пікетах - для агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты ад РГА БРСМ. Аплата - 25 тысяч беларускіх рублёў у гадзіну», гаворыцца ў аб'яве.

Мяркуючы па каментарах у інтэрнэце, жадаючых падзарабіць на несумленных «выбарах» пакуль не знайшлося.

Апошнія навіны