BE RU EN

Кадышава і хор Срэценскага манастыра будуць агітаваць крымчукоў «за Расею»

  • 11.03.2014, 19:33

Напярэдадні рэферэндуму ў Сімферопалі таксама выступяць расейскія артысты.

Народная артыстка Расеі Надзежда Кадышава, група Город 312, а таксама хор Срэценскага манастыра 15 сакавіка выступяць на галоўнай плошчы горада на канцэрце, прысвечаным «рэферэндуму».

Акрамя таго, 16 сакавіка а 19.00 на плошчы Леніна адбудзецца канцэрт у рамках фестывалю «Крымская вясна», дзе для жыхароў Сімферопаля выступяць спевакі расейскай эстрады Леў Лешчанка, Вячаслаў Малежык ды Ігар Дзямарын.

Нагадаем, на 16 сакавіка крымскія сепаратысты прызначылі «рэферэндум», на якім жыхары паўвыспы павінны будуць адказаць на пытанне, ці жадаюць яны, каб аўтаномная рэспубліка ўвайшла ў склад Расеі. Паўвыспа загачаная расейскімі вайскоўцамі, якія захапілі ці заблакавалі ўсе стратэгічныя аб'екты. Украінскія ўлады адмовілася прызнаваць легітымнасць самаабвешчаных улад Крыма і законнасць правядзення рэферэндуму.

Фота: Барыс Кудраваў

Апошнія навіны