BE RU EN

Украінскае войска праводзіць вучэнні пад Харкавам

  • 11.03.2014, 18:16

У вучэннях бяруць удзел танкісты, пяхотнікі, артылерысты, зенітчыкі, разведчыкі і вайскоўцы іншых спецыяльнасцяў.

У Харкаўскай вобласці праходзяць вучэнні вайскоўцаў першай танкавай роты танкавага батальёна 92-й асобнай механізаванай брыгады. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Украіны.

Танкісты выконваюць практыкаванні ў кіраванні бронетэхнікай і адпрацоўваюць баявыя стрэлы штатным артылерыйскім стрэлам з танка тыпу Т-64Б. Вядзенне агню па мішэнях ацэньваецца пры розных умовах - днём і ўначы.

"Разам з танкістамі сваё прафесійнае майстэрства ўдасканальваюць пяхотнікі, артылерысты, зенітчыкі, разведчыкі і вайскоўцы іншых спецыяльнасцяў", - адзначылі ў прэс-службе Мінабароны.

Фота: РІА «Нововсти»

Апошнія навіны