BE RU EN

Пікет каля амбасады РФ у Менску: «Пуцін, рукі прэч ад Украіны»

  • 11.03.2014, 13:23

Два чалавекі затрыманыя каля расейскай амбасады ў Менску.

Грамадскія актывісты з Гомеля Зміцер Карашкоў і Станіслаў Була затрыманыя 11 сакавіка каля амбасады РФ у Менску за правядзенне пікету супраць дзеянняў Расеі ў Крыме.

Як паведаміў БелаПАН актывіст гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Кастусь Жукоўскі, затрыманыя стаялі каля амбасады з плакатамі: «Пуцін - вораг Украіны і Расеі» і «Пуцін, прэч рукі ад Украіны, не вайне!».

Зміцер Карашкоў паспеў паведаміць карэспандэнту агенцтва па тэлефоне, што ён дастаўлены ва УУС Цэнтральнага раёна, пасля гэтага сувязь з ім перарвалася.

Апошнія навіны