BE RU EN

Выступленне Януковіча ўдарыла па расейскіх акцыях

  • 11.03.2014, 13:11

Індэксы на Маскоўскай біржы паскорылі падзенне.

Падзенне індыкатараў Маскоўскай біржы паскорылася пасля выступлення адхіленага ад улады прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Да 13:30 па Маскве індэкс ММВБ знізіўся на 1,34 адсотка да 1321 пункта, РТС упаў на 1,22 адсотка да 1144 пунктаў. За паўгадзіны да гэтага РТС падаў на 0,8 адсотка, ММВБ - на 0,1 адсотка.

Курс даляра на Маскоўскай біржы да гэтага ж часу ўпаў на дзесяць капеек да 36,36 рубля, еўра патаннеў на 18 капеек да 50,4 рубля. Афіцыйныя курсы, устаноўленыя Банкам Расеі на 12 сакавіка, складаюць 50,5 рубля за еўра і 36,4 рубля за даляр, піша segodnya.ua.

Нагадаем, падчас свайго выступлення ў Растове-на-Доне Януковіч заявіў, што ён жывы, адчувае сябе добра і плануе вярнуцца ў Кіеў, як толькі з'явіцца такая магчымасць. Паводле яго слоў, прызначаныя на 25 траўня выбары прэзідэнта Украіны нелегітымныя.

Апошнія навіны