BE RU EN

Радаслаў Сікорскі: Пуцін недаацаніў рашучасці ЗША і ЕЗ

  • 11.03.2014, 12:10

Захад гатовы ахвяраваць эканамічнымі інтарэсамі дзеля Украіны.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі перад учорашняй сустрэчай з брытанскім калегам Уільямам Хейгам, перадае PAP (пераклад - charter97.org).

- Нельга дапусціць таго, каб прэзідэнту Уладзіміру Пуціну ўдалося змяніць межы ў Еўропе, - падкрэсліў ён. - Анэксуючы Крым, Расея навязвае Еўропе кардынальнае змяненне межаў, што азначае парушэнне кансенсусу, які быў дасягнуты пасля халоднай вайны. Гэта забаронена.

Кіраўнік польскага МЗС адзначыў, што «тэмпы крамлёўскай агрэсіі паскараюцца з дня ў дзень». - Што тычыцца рэферэндуму ў Крыме аб далучэнні паўвострава да Расейскай Федэрацыі, то Кіеў і краіны Захаду лічаць яго незаконным, - дадаў Сікорскі.

Па словах міністра замежных спраў Польшчы, «Пуцін недаацаніў рашучай волі ЗША і ЕЗ, лічачы, што Захад не захоча ў імя падтрымкі Украіны ахвяраваць сваімі эканамічнымі інтарэсамі і адносінамі з Расеяй, а таксама недаацанілі адзінства ЕЗ».

Нагадаем, ужо больш за два тыдні ідзе расейская ваенная аперацыя ў Крыме.

Апошнія навіны