BE RU EN

Міліцыя затрымала лідара луганскіх сепаратыстаў

  • 11.03.2014, 10:29

Арсэна Клічаева сёння ноччу затрымалі ў другі раз.

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў.

«Затрымалі зараз аднаго з арганізатараў захопу АГА і сепаратысцкага мітынгу ў Луганску - Арсэна Клінчаева. Заканамерны вынік. Зрэшты, гэта вырашыць суд. Пытанне ў іншым, як рэагаваць на відэа ўчорашняга «грамадзянскага арышту» народным дэпутатам Алегам Ляшко Клінчаева, што выкладзена ў сетцы?!», - піша Арсэн Авакаў.

Член Партыі рэгіёнаў і паплечнік Януковіча Арсэн Клінчаеў быў адным, хто кіраваў напярэдадні захопам Луганскай АГА, і патрабаваў губернатара Луганскай вобласці Балоцкіх падпісаць заяву аб адстаўцы. Раней ён адзначыўся шэрагам правакацыйных заяваў. У прыватнасці, назваў гібель людзей на Майдане Незалежнасці «правільнай». Таксама ён быў адным з арганізатараў прарасейскіх выступленняў у Луганскай вобласці.

Апошнія навіны