BE RU EN

Рэстарацыя ў Цюрыху адмовілася абслугоўваць «расейскіх акупантаў»

  • 10.03.2014, 21:54

Адпаведная шыльдачка з'явілася ля ўваходу ў рэстарацыю.

Фатаграфію ўстановы апублікаваў на сваёй старонцы ў «Твітэры» карыстальнік @ russian_market. Назва рэстарацыі, якая са слоў аўтара здымка, знаходзіцца ў швайцарскім горадзе Цюрых, невядомая.

«Расейскія акупанты не абслугоўваюцца ў гэтай рэстарацыі», - напісана на шыльдачцы.

Нагадаем, падобны выпадак адбыўся ў Гішпаніі некалькі дзён таму. Турыстаў з Расеі адмовіліся абслугоўваць у адной з кавярняў у горадзе Аямонтэ праз уварванне расейскіх жаўнераў у Крым.

Апошнія навіны