BE RU EN

Сцягі Украіны ў Менску зафарбавалі карычневай фарбай

  • 10.03.2014, 21:04

Беларускія ўлады змагаюцца з выяўленнем салідарнасці з украінцамі.

Сёння ўначы невядомыя намалявалі на дрэвах каля помніка Тарасу Шаўчэнка на аднайменным бульвары ў Менску ўкраінскія сцягі. Сінія і жоўтыя палосы былі нанесеныя фарбай у знак пратэсту супраць расейскай акупацыі Крыму. Аднак, як піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» былы палітвязень Сяргей Марцалеў, ужо да полудня сцягі былі зафарбаваныя - іх схавалі пад пластом карычневай фарбы. «У Цэнтральным раёне Менска з'явіліся прыхільнікі «карычневай чумы», - з іроніяй піша Сяргей Марцалеў.

Фота: Беларуская Сотня/facebook.com
Фота: Беларуская Сотня/facebook.com
Фота: Беларуская Сотня/facebook.com
Фота: Беларуская Сотня/facebook.com
Фота: Беларуская Сотня/facebook.com

Нагадаем, учора ўкраінцы адзначалі 200-годдзе з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі.

Апошнія навіны