BE RU EN

Студэнт менскага каледжа стаў ахвярай «марак»

  • 10.03.2014, 20:47

Ад ужывання «марак» працягвае гінуць моладзь.

Новай ахвярай псіхатропнага рэчыва стаў 18-гадовы трэцякурснік сталічнага каледжа, паведамляе БелаПАН.

Трагедыя здарылася ў мікрараёне Серабранка. Маладзён, скарыстаўшыся тым, што бацькоў не было дома (у кватэры была толькі бабуля), запрасіў да сябе 15-гадовую сяброўку. Разам яны ўжылі «маркі», якія юнак набыў праз інтэрнэт. Паводле папярэдняй інфармацыі, пасля ўжывання псіхатропаў моладзь стала паводзіць сябе неадэкватна, зачыніліся ўдваіх у пакоі і выскачылі з акна кватэры, размешчанай на шостым паверсе. Юнак праз некалькі гадзін памёр у шпіталі, дзяўчына шпіталізаваная з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Якія акалічнасці папярэднічалі трагедыі, стане вядома падчас праводжанай Ленінскім (Менска) РАСК праверкі паводле факту атрыманых маладзёнам цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прычыніліся да ягонай смерці.

Фота: Wikipedia

Апошнія навіны