BE RU EN

Украіна зможа прыцягнуць дадаткова $20 мільярдаў

  • 10.03.2014, 18:48

Пасля таго, як будзе запушчаная новая праграма МВФ, Украіна зможа прыцягнуць дадаткова яшчэ 20 мільярдаў даляраў ЗША.

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр фінансаў Аляксандр Шлапак, паведамляе РБК-Украіна.

«Прынамсі, блізу 20 млрд даляраў, якія мы зможам прыцягнуць ва ўкраінскую эканоміку, калі мы крэдыторам давядзем здольнасць кіраваць дзяржаўнымі фінансамі», - сказаў Шлапак.

Ён адзначыў, што падпісанне пагаднення з МВФ будзе сігналам для міжнародных фінансавых арганізацый, што Украіне можна даваць грошы.

Апошнія навіны