BE RU EN

Футбаліст «Шахцёра»: Ну, тады я «бандэравец», хлопцы

  • 10.03.2014, 18:34

Футбаліст данецкага «Шахцёра» Яраслаў Ракіцкі высмеяў расейскіх «турыстаў».

«Калі людзі, якія крычаць, што Данецк - гэта Расея, і паляць сцягі «Шахцёра»- данчукі, а не панаехаўшыя з Расеі, то я фашыст і бандэравец, хлопцы!» - напісаў ён у «Твітэры».

Нагадаем, прарасейскія актывісты здзекаваліся са сцяга «Шахцёра» ў Данецку, пераблытаўшы яго са сцягам украінскіх нацыяналістаў.

Апошнія навіны