BE RU EN

Украінская вёска на лініі фронту (Відэа)

  • 10.03.2014, 17:07

Сяло Чангар у Херсонскай вобласці апынулася пад дуламі расейскіх БТРаў.

Праз яго праходзіць адна з трох дарог, якія злучаюць мацерыковую частку Украіны з паўвостравам Крым. Некалькі дзён таму расейскія вайскоўцы перакрылі яе і выставілі свой блок-пост. З іншага боку вёскі разгарнулі КПП украінскія памежнікі. Такім чынам пасёлак Чангар апынуўся на лініі магчымага агню паміж двума блок-пастамі, паведамляе тэлеканал ICTV.

У ціхае жыццё сялян уварваліся ўзброеныя людзі ў ваеннай тэхніцы. Больш за 1000 жыхароў Чангара заблакаваныя з абодвух бакоў расейскім і ўкраінскім межамі абароны. У той час як расейскія акупанты робяць акопы для БТРаў, рыхтуюць ямы пад памежныя слупы і мінуюць палі, сяляне моляцца аб спыненні наступу.

http://fakty.ictv.ua/public/swfobject/zl_player.swf

Апошнія навіны