BE RU EN

Расейскія вайскоўцы адкрылі аўтаматны агонь пад Бахчысараем

  • 10.03.2014, 16:48

Пад Бахчысараем пачаўся захоп аўтамабільнага батальёна ВМС Украіны.

Аперацыю праводзяць расейскія вайскоўцы. Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» паведаміў прадстаўнік камандавання батальёна.

Паводле яго слоў, каля паўгадзіны таму на тэрыторыю вайсковай часткі ўварваліся расейскія вайскоўцы і адкрылі аўтаматны агонь, але пакуль ніхто з украінскіх вайскоўцаў не пацярпеў.

Па словах прадстаўніка камандавання, вайскоўцамі, якія ўварваліся, былі канфіскаваныя мабільныя тэлефоны і робяцца спробы вывесці аўтамашыны з аўтапарка. Камандзір падраздзялення спрабуе весці перамовы аб спыненні незаконных дзеянняў.

Аперацыя па захопу часткі пачалася дзве гадзіны таму. Пра гэта «Украинской правде» паведаміў намеснік камандзіра іншага ўкраінскага падраздзялення ў Бахчысараі Уладзімір Дакучаеў. « Да часткі каля 13:45 пад'ехалі ўзброеныя людзі і па стане на зараз захопліваюць яе, - паведаміў ён раней. - Гэта ўся інфармацыя, якую мы маем».

Апошнія навіны