BE RU EN

Патрыярх Філарэт: Пуцін дзейнічае, як Гітлер

  • 10.03.2014, 15:35

Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы лічыць, што расейскага агрэсара трэба спыніць.

«Дзеянні Пуціна падобныя на дзеянні Гітлера», - заявіў Патрыярх Кіеўскі і ўсяе Русі -Украіны Філарэт 10 сакавіка ў эфіры ўкраінскага «5 канала».

«Ён таксама абараняў так немцаў у Судэтах, далучыўшы Аўстрыю... Учора - Грузія, сёння - Крым, а заўтра - яшчэ якія-небудзь еўрапейскія краіны. Таму агрэсара трэба спыняць, каб ён не распаўсюджваў зло і няпраўду на ўвесь свет», - заявіў Патрыярх.

Патрыярх Філарэт - трэці Патрыярх Украінскай праваслаўнай царквы, якая з'яўляецца некананічнай з пункту гледжання Рускай праваслаўнай царквы. УПЦ з'явілася ў 1992 годзе ў выніку дзеянняў часткі іерархаў УПЦ, які настойвалі на прадастаўленні царкве поўнай самастойнасці ад РПЦ і былі падтрыманыя кіраўніцтвам Украіны.

Філарэт стаў Патрыярхам ў 1995 годзе. Да гэтага ён таксама быў біскупам РПЦ да 1992 года, калі яго пазбавілі сану, адлучылі ад царквы і аддалі анафеме.

Украінская праваслаўная царква асуджае ўварванне Расеі ва Украіну.

Апошнія навіны