BE RU EN

У Бахчысараі штурмуюць вайсковую частку

  • 10.03.2014, 15:28

У Бахчысараі ўзброеныя людзі спрабуюць захапіць вайсковую частку А2904.

Пра гэта «Украинской правде» паведаміў намеснік камандзіра іншай украінскай часткі ў Бахчысараі Уладзімір Дакучаеў са спасылкай на ваенных часткі А2904.

«Да часткі каля 13:45 пад'ехалі ўзброеныя людзі і па стане на зараз захопліваюць яе», - паведаміў Дакучаеў.

«Гэта ўся інфармацыя, якую мы маем», - дадаў ён.

Як вядома, раней камандзіра менавіта гэтай часткі Уладзіміра Садоўніка выкралі невядомыя па-прарасейску настроеныя людзі. У панядзелак ён выйшаў на сувязь з жонкай, але да гэтага часу знаходзіцца ў палоне.

Апошнія навіны