BE RU EN

Арыштаваны намеснік дырэктара «Віцебскэнерга»

  • 10.03.2014, 13:40

Віцебскі чыноўнік пабудаваў катэдж за кошт дзяржавы.

Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа ў дачыненні да намесніка генеральнага дырэктара «Віцебскэнерга». Ён падазраецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі па папярэднім месцы працы, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

«Следствам устаноўлена, што абвінавачваны, працуючы на пасадзе дырэктара аграрнага прадпрыемства Віцебскай вобласці, выкарыстаў у асабістых мэтах сродкі і будматэрыялы, якія прызначаліся для рэканструкцыі аб'ектаў прадпрыемства», - праінфармавалі ў камітэце.

Там адзначылі, што «падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай УБЭП упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама і Віцебскага раённага аддзела ўнутраных спраў».

«З матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што падрадная кампанія, якая выконвала будаўніча-мантажныя работы на прадпрыемстве, адначасова ўзводзіла асабісты катэдж службовай асобы за кошт сродкаў і будматэрыялаў, якія прызначаліся для аб'ектаў прадпрыемства. Акрамя таго, у рамках дамовы з прадпрыемствам, абвінавачаны асабіста падпісаў дакументы аб ужыванні павышаючага каэфіцыента выплат будаўнічай арганізацыі з фондаў прадпрыемства», - распавялі ў АІСА.

«У выніку неправамерных дзеянняў дырэктара, аграрнаму прадпрыемству нанесены ўрон у асабліва буйным памеры. Па дадзеных следства, у цяперашні час сума складае больш за Br10 млрд», - удакладнілі ў СК.

У камітэце паведамілі, што службовай асобе прад'яўленае абвінавачанне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

«Канфіскаваная маёмасць абвінавачанага на суму каля Br 600 млн. Ужытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца», - праінфармавалі ў СК.

Апошнія навіны