BE RU EN

Збег абставінаў выратаваў жыццё пяці пасажырам зніклага Boeing

  • 10.03.2014, 12:23

Яны спазніліся на самалёт.

Сярод тых, хто павінен быў ляцець на зніклым Boeing 777 кампаніі Malaysian Airlines не аказалася пяці чалавек - збег абставінаў літаральна выратаваў ім жыццё. Як высветлілася, па шчаслівай выпадковасці, пасажыры спазніліся на рэйс і не змаглі сесці на самалёт, перадае Wall Street Journal.

Раней паведамлялася, што на борце лайнера не было названых у спісах пасажыраў італьянца і аўстрыйца: у іх скралі пашпарты задоўга да рэйса, піша korrespondent.net.

Нагадаем, рэйс MH370, які выконваўся самалётам Boeing 777-200, вылецеў з Куала-Лумпура ў 00:41 8 сакавіка 2014 года. Чакалася, што MH370 прызямліцца ў Пекіне ў 6:30 таго ж дня. На яго борце знаходзілася ў агульнай колькасці 227 пасажыраў (у тым ліку 2 дзяцей) і 12 членаў экіпажа.

Эксперты не выключаюць, што на борце самалёта мог адбыцца тэракт. Гэтую версію спарадзіў той факт, што два квіткі на рэйс МН370 былі набытыя па выкрадзеных пашпартах.

Фота: Reuters

Апошнія навіны