BE RU EN

Ізраільцяне знайшлі на затрыманым судне з Ірана 40 ракет

  • 10.03.2014, 9:43

Ізраільскія ўлады паведамілі, што на борце судна, перахопленага каля берагоў Афрыкі, знаходзілася 40 ракет класа «зямля-зямля».

Іран меркавана спрабаваў пераправіць зброю палестынскім баявікам, перадае BBC.

Кантэйнеравоз Klos-C пад сцягам Панамы быў 8 сакавіка прыведзены ў порт ізраільскага горада Эйлат. 9 сакавіка вайскоўцы завяршылі інспекцыю груза, які сёння, як чакаецца, будзе прад'яўлены міжнародным СМІ.

Акрамя ракет на борце судна знаходзіліся мінамётныя снарады і аўтаматныя патроны.

Ізраільцяне сцвярджаюць, што ракеты былі зробленыя ў Сірыі і самалётам дастаўленыя ў Іран, адкуль іх, верагодна, спрабавалі пераправіць у сектар Газа, схаваўшы на судне сярод кантэйнераў з грамадзянскімі грузамі.

Іран катэгарычна адмаўляе датычнасць да перапраўкі зброі.

Апошнія навіны