BE RU EN

Беларусаў абшукваюць на вакзале ў Сімферопалі

  • 10.03.2014, 9:18

На Сімферопальскім чыгуначным вакзале невядомыя арганізавалі ператрус усіх без выключэння пасажыраў.

Пра гэта паведамляе ўкраінскі тэлеканал ТСН.

Дагляд праводзяць невядомыя людзі, у якіх на рукавах павязкі з надпісам «дружыннікі АР Крым». Абшукваюць старанна. Па сведчанні відавочцаў, гэтыя людзі абмяркоўвалі паміж сабой тэрміны выдачы ім узнагароджання, эквівалентнага ста далярам.

З Беларусі ў Крым ходзяць два цягнікі: Менск-Сімферопаль і Полацк-Сімферопаль.

Апошнія навіны