BE RU EN

«Турысты» Пуціна здзекваліся са сцяга «Шахцёра» ў Данецку (Відэа)

  • 10.03.2014, 7:16

Заезджыя гастралёры пераблыталі сцяг футбольнага клуба са сцягам украінскіх нацыяналістаў.

Відэа ў сетку выклалі самі ўдзельнікі знішчэння сцяга, але апамяталіся і выдалілі ролік. Аднак карыстальнікі паспелі зрабіць копію.

Знакамітая футбольная каманда «Шахцёр» з'яўляецца гонарам жыхароў Данецка.

Віталь Клічко, знаходзячыся ў Данецку, заявіў, што «сёння рэферэндумаў ва ўсходніх абласцях Украіны патрабуюць грамадзяне іншай краіны». Учора сепаратысты, узброеныя ручнымі гранатамі, сарвалі мітынг за адзіную Украіну ў Данецку, а ў Луганску атакавалі мясцовую абладміністрацыю.

Апошнія навіны