BE RU EN

Дарадца генеральнага сакратара ААН адмовіўся ехаць у Крым

  • 1.03.2014, 21:31

Спецыяльны дарадца генеральнага сакратара ААН аб Украіне Робэрт Сэры заклікаў распружыць сітуацыю ў Крыме.

Ён паведаміў, што ягоны планаваны візіт у Крым пакуль немагчымы, паведамляе РІА "Новости".

"Я б перадаў таксама ад імя генеральнага сакратара (ААН Пан Гі Муна) пасланне да ўсіх з заклікам распружыць сітуацыю і ўстрымацца ад усялякіх дзеянняў, якія маглі б напаліць і без таго напружаную абстаноўку, - гаворыцца ў заяве. - Я падтрымліваю кантакты з уладамі Аўтаномнай рэспублікі Крым і прыйшоў да высновы, што візіт сёння ў Крым немагчымы. Таму я адпраўлюся ў Жэневу, дзе заўтра інфармую генеральнага сакратара аб маёй місіі і пракансультуюся наконт далейшых крокаў".

Нагадаем, расейскія вайскоўцы цягам апошніх дзён захапілі шэраг аб'ектаў у Крыме. Акрамя таго, узброеныя баевікі ўзялі штурмам адміністрацыйныя будынкі ў Данецку і Харкаве.

1 сакавіка Савет Федэрацыі Расеі пастанавіў даць згоду прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне Узброеных сіл на тэрыторыі Украіны.

Апошнія навіны