BE RU EN

Уезд у Крым заблакаваны ўзброеным «Беркутам»

  • 1.03.2014, 21:09

Грамадзянскія асобы ў камуфляжнай форме з георгіеўскімі стужачкамі заблакавалі ўезд у Крым.

Аб гэтым паведамляюць «Херсонские вести».

«Уезд у Крым блакаваны грамадзянскімі асобамі ў розных камуфляжных формах. Георгіеўскія стужкі. Таксама ёсць байцы «Беркута» з аўтаматамі. Фатаграфаваць забаронена. Нас не прапусцілі. Сказалі нельга. Машыну абшукалі і сказалі ехаць назад», - паведаміў карэспандэнт выдання.

З астатняй тэрыторыяй Украіны Крым звязваюць дзве дарогі. Адна з іх праходзіць праз Перакопскі пярэсмык, другая - праз заліў Сіваш. Выданне не ўдакладняе, ці заблакаваныя абедзве, альбо толькі адна з іх.

Нагадаем, расейскія вайскоўцы цягам апошніх дзён захапілі шэраг аб'ектаў у Крыме. Акрамя таго, узброеныя баевікі ўзялі штурмам адміністрацыйныя будынкі ў Данецку і Харкаве.

1 сакавіка Савет Федэрацыі Расеі пастанавіў даць згоду прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне Узброеных сіл на тэрыторыі Украіны.

Фота: Ігар Tрубаеў/«Херсонские вести»
Фота: Ігар Tрубаеў/«Херсонские вести»
Фота: Ігар Tрубаеў/«Херсонские вести»

Апошнія навіны