BE RU EN

Кіяне масава збіраюцца ля ваенкаматаў

  • 1.03.2014, 20:46

Жыхары Кіева ў сувязі з агрэсіяй Расеі збіраюцца каля ваенкаматаў для мабілізацыі.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт Цензор.НЕТ.

Каля аднаго з ваенкаматаў Кіева масава збіраюцца мужчыны. Аднак, ён зачынены і ніхто не адказвае на тэлефонныя званкі.

Нагадаем, расейскія вайскоўцы цягам апошніх дзён захапілі шэраг аб'ектаў у Крыме. Акрамя таго, узброеныя баевікі ўзялі штурмам адміністрацыйныя будынкі ў Данецку і Харкаве.

1 сакавіка Савет Федэрацыі Расеі пастанавіў даць згоду прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне Узброеных сіл на тэрыторыі Украіны.

Апошнія навіны