BE RU EN

Жыхары Балаклавы ўсталі «жывым шчытом» перад рускім спецназам

  • 1.03.2014, 20:02

Яны просяць не дапусціць кровапраліцця.

Памежнікі Севастопальскага атрада марской аховы Дзяржаўнай памежнай службы прадаўжаюць весці перамовы з вайскоўцамі Расейскай Федэрацыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ДПСУ. Адначасова прымаюцца ўсе меры недапушчэння сілавога захопу атрада і маёмасці.

Паміж кантрольна-прапускным пунктам атрада і расейцамі «жывым шчытом» сталі жыхары Балаклавы, ветэраны і сям'і памежнікаў. Яны просяць не дапусціць кровапраліцця. Прадстаўнікі расейскай стараны настойваюць на вызваленні вайсковай часткі, не ідуць на кантакт і не прадстаўляюцца. Абстаноўка напружаная да мяжы, піша dumskaya.net.

«Дзяржаўная памежная служба Украіны прымае ўсе меры недапушчэння сілавога супрацьстаяння і заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян не быць староннімі назіральнікамі і не дапусціць кровапраліцця. Таксама ўкраінскія памежнікі звяртаюцца да расейскіх вайскоўцаў, папярэджваючы аб недапушчальнасці парушэння законаў Украіны», - адзначаецца ў заяве ДПСУ.

Нагадаем, сёння а 13:00 узброеныя людзі ў форме спецназу ў колькасці блізу 300 чалавек у поўнай баявой экіпіроўцы распачалі спробу захопу Севастопальскага атрада марской аховы. Старэйшы гэтай групы заявіў, што ў яго ёсць загад міністра абароны Расеі заняць марскую частку.

Апошнія навіны